Перайсці да зместу

Алег Грушэцкі

Pending
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Грушэцкі
Алег Грушэцкі ў Палацы Рэспублікі (Мінск, 2008).
Алег Грушэцкі ў Палацы Рэспублікі (Мінск, 2008).
Род дзейнасці перакладчык, паэт, пісьменнік, журналіст
Дата нараджэння 8 мая 1974(1974-05-08) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алег Леанідавіч Грушэцкі (нар. 8 мая 1974(1974-05-08), Мінск) — беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Аўтар літаратуразнаўчых і гістарычных артыкулаў. Адзін з заснавальнікаў «Аб’яднання беларускіх скаўтаў»[1][2][3].

Нарадзіўся 8 мая 1974 года ў Мінску. Навучаўся ў СШ № 20 г. Мінска (сёння — гімназія № 8). У юнацтве і маладосці займаўся рознымі відамі спорту, у прыватнасці, в'етнамскім баявым мастацтвам Нят-Нам  (руск.)[3]. Працоўную дзейнасць пачаў у 1992 годзе са старэйшага завадатара ў СШ № 140 г. Мінска.

У 1996 годзе прайшоў навучанне ў Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі па навучальным плане «Кіраванне прадпрыемствам ва ўмовах рыначнай эканомікі» з прысваеннем кваліфікацыі «Менеджар-прадпрымальнік», які скончыў на выдатна[4]. Пасля працаваў на заводзе сродкаў комплекснай аўтаматызацыі НВА «Гранат» менеджарам аддзела маркетынгу[3].

Бацька траіх дзяцей[5][6]. Дачка выхоўвалася ў беларускамоўным садку[7].

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]
Алег Грушэцкі з пасведчаннем Мінюсту аб рэгістрацыі «Аб’яднання беларускіх скаўтаў» у дзень атрымання пасведчання (12 жніўня 1992).

З 1987 года — удзельнік таварыства «Талака», якое займалася адраджэннем беларускай культуры. У 1989 годзе вылучаўся на Сойме Талакі ў сябры Рады[3][8].

Напачатку 1989 года стаў маладзёжным кіраўніком «Беларускага вучнёўскага саюза» («БВС»)[3].

У жніўні 1989 года сабраў першы скаўцкі звяз (атрад), у склад якога ўвайшлі ў асноўным вучні школы № 20, а таксама сябры «БВС»[3]. Створаны ім атрад, які складаўся пераважна з хлопцаў і некалькіх дзяўчат, стаў першай спробай адраджэння беларускага скаўтынгу[8].

У жніўні 1990 года прымаў удзел у адкрыцці першага заезду першага беларускамоўнага дзіцячага летніка «Грунвальд» — урачыста ўздымаў сцяг на цырымоніі адкрыцця[9].

Напачатку 1991 года надрукаваў першае сучаснае беларускае скаўцкае выданне — газету «Скаўт Беларусі»[10].

Алег Грушэцкі быў першым (і на той час адзіным) скаўтам, які прадстаўляў Беларусь на XVII Сусветным скаўцкім Джамбары (скаўцкі злёт), які праходзіў з 8 па 16 жніўня 1991 года ў Паўднёвай Карэі[2][11].

У 1992 годзе стаў адным з арганізатараў Устаноўчага Сойма «Аб’яднання беларускіх скаўтаў». 21 сакавіка 1992 года, падчас Устаноўчага Сойму, Алег Грушэцкі абраны сябрам Рады «АБС». 14 жніўня 1992 года ў Рэспубліканскім скаўцкім летніку «Лясун» здаў іспыты з прысваеннем кваліфікацыі Скаўт-майстра. 15 лістапада 1992 года на сходзе па ўтварэнні Мінскай харугвы імя Вітаўта быў абраны сябрам Рады мінскай харугвы[12].

У ліпені 1993 года адкрываў першы Джамбары «АБС» — запальваў Вялікае Джамбарыйскае вогнішча[8].

Партрэт Ха Шы Міна (Алег Грушэцкі, аловак, 1990 год).

У юнацтве навучаўся маляванню ў беларускага скульптара Гэніка Лойкі[13].

У 1992 годзе пачаў пісаць бардаўскія ды скаўцкія песні. У 1993 годзе выступіў на «III Беларускім фестывалі бардаўскай песні»[14]. Выканаў некалькі песень у музычным жанры блюз-рок на свае вершы і адну на верш Анатоля Сыса, пасля чаго атрымаў добрыя водгукі музычных крытыкаў[15] і быў запрошаны запісаць свае песні на «Белрадыё». Яго песні, як вершы, упершыню былі надрукаваныя ў часопісе «Першацвет» (№ 3, 1994)[16].

Некаторыя вершы Грушэцкага пакладзены на музыку[17]. Таксама ён удала спалучае ў сваёй паэзіі міжжанравы сінтэз (напрыкалад, японскі танка і акраверш), абнаўлючы такім чынам некаторыя паэтычныя формы[18].

Алег Грушэцкі піша казкі, фэнтэзі і вершы на беларускай мове[2][19].

На думку Алега Грушэцкага, беларускую літаратуру вылучае дух таямнічасці і загадкавасці, пэўнай містычнасці і міфалагічнасці[20]. Літаратуру ён лічыць «неад’емнай часткай культуры, тым, на чым адбываецца фарміраванне свядомасці нацыі, яе выхаванне, будуецца менталітэт. А таксама фарміруецца культурны і інтэлектуальны ўзровень тых, хто падрастае»[3].

На Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі разам з іншымі беларускімі дзіцячымі пісьменнікамі (2023).

Публікаваўся са сваімі творамі, а таксама з літаратуразнаўчымі, біяграфічнымі і публіцыстычнымі артыкуламі ў беларускіх газетах «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», «Культура», «Звязда», «Белорусская нива» («Сельская газета»), у часопісах «Маладосць»[21], «Буся», «Бярозка», «Вясёлка», «Першацвет», «Роднае слова». Прымае ўдзел у творчых імпрэзах Паэтычнага тэатра «Арт. С»[22][23].

У 2023 годзе ў межах III Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі, які праводзіўся Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прымаў удзел у круглым стале «Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі»[24][25].

Казка «Жаўнер і вужалка» увайшла ў лонг-ліст IV міжнароднага літаратурнага конкурсу «Рускі Гофман — 2019» ў намінацыі «Проза казачная, фантазійная»[26]. Кніга «Краіна Вымярэнія» ў 2019 годзе ўвайшла ў ТОП-10 найлепшых кніг для дзяцей на беларускай мове (па версіі доктара філалагічных навук літаратуразнаўцы Ганны Кісліцынай)[27], а ў 2020 годзе — у ТОП-12 беларускіх дзіцячых выданняў (па версіі газеты «Звязда» і літаратурнага крытыка Людмілы Рублеўскай)[28].

  • 2 месца на конкурсе Таварыства беларускай мовы на тэму «Гуманітарныя навукі. Персаналіі» — за артыкул «Беларускае фэнтэзі» (2015)[29][30];
  • дыплом І ступені рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў» у намінацыі «Гісторыя ўласнага роду, сям’і» (2016)[31];
  • 1 месца ў конкурсе «Культурны ракурс» газеты «Літаратура і мастацтва» (2017) [32].
Узнагароджанне дыпломам I ступені на рэспубліканскім конкурсе навукова-даследчых работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў»
Алег Грушэцкі і галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Ларыса Цімошык падчас узнагароджання дыпломам за 1-е месца ў конкурсе «Культурны ракурс»

Крытыка і ацэнка творчасці

[правіць | правіць зыходнік]
Алег Грушэцкі чытае свае вершы на 15-годдзі Паэтычнага тэатра «Арт. С».

Лігвіст і выкладчык кафедры англійскай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны Вікторыя Старакожава адзначае, што лірычная паэзія Грушэцкага падобна на рамантычнае прызнанне ў лісце каханай, напоўненае шчырымі і чыстымі словамі любові, дзе паэт па-майстэрску падбірае словы для свайго пранікнёнага прызнання. Так, у вершы Алега Грушэцкага «Чыстае каханне» канцэпт «каханне» выступае як энэргія, якая рухае жыццём і натхняе на напісанне вершаў. Яго творы лінгвіст параўноўвае з творчасцю амерыканскага паэта Джэка Гілберта[33].

Станоўчыя водгукі атрымала і выступленне Алега Грушэцкага, як барда. Музыказнаўца Вітаўт Мартыненка ў газеце «Чырвоная змена», у сваім артыкуле прысвечаным «III Беларускаму фестывалю бардаўскай песні» так пісаў пра яго:

" Не падмануў фестываль і спадзяванняў тых, хто ад фестываляў чакае ў першую чаргу адкрыццяў. Імі сталі магіляўчанін Алесь Аўраменка, мінчук Алег Грушэцкі. Мяне асабіста найбольш уразіў апошні, які стварыў нечаканы вобраз гэткага беларускага панк-барда. Хацелася б, каб Алег працягваў творчасць у знойдзенай плыні…[15] "

Літаратуразнаўца і навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязей літаратур «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» Таццяна Барысюк заўважае, што Грушэцкі ўдала спалучае ў сваёй паэзіі міжжанравы сінтэз (напрыкалад, японскі танка і акраверш), абнаўлючы такім чынам некаторыя паэтычныя формы[18]. А створаную Грушэцкім нізку купальскіх вершаў у такіх разнастайных паэтычных жанрах, як газель, рубаі, хоку і танка, літаратуразнаўца Таццяна Барысюк акрэсліла, як «унікальны феномен, бо ў названых тэкстах ён аб'ядноўвае ўсходнія формы з беларускім нацыянальным зместам, а менавіта з купальскімі народнымі традыцыямі»[34]. Таксама літаратурны крытык Таццяна Барысюк адзначае, што: «Спецыфіка сучасных беларускіх рубаі заключаецца ў тым, што ў іх адбіваюцца родная этнанацыянальная ментальнасць і айчынныя рэаліі (прырода і культура). З прааналізаваных твораў апошняе найбольш яскрава выявілася ў рубаі А. Грушэцкага, у творы “Мне прыязджаць заўжды дадому...”»[35].

Літаратурны крытык Кася Іофе з Кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэта (Польшча) лічыць пісьменніка Алега Грушэцкага адным з найлепшых беларускіх дзіцячых фантастаў[36].

Алег Грушэцкі з трылогіяй «Рыцар Янка і каралеўна Мілана».

Навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча літаратурны крытык газеты «Літаратура і мастацтва» Яна Будовіч кажа, што ў казках Алега Грушэцкага можна знайсці алюзіі і на дарослыя праблемы, а ў казцы «Рыцар Янка і каралеўна Мілана» можна пабачыць алюзію, адсыл на «Дзікае паляванне караля Стаха». Пры гэтым дабро ў яго казцы перамагае зло, якія б хітра-мудрагелістыя спосабы падману яно б не вынаходзіла. Юным героям кнігі ўласцівыя еднасць, дабрыня, ахвярнасць, велікадушнасць і арыентаванасць у бок святла. Усё гэта спрыяе здзяйсненню самых смелых дзіцячых памкненняў[37].

Звяртае ўвагу на кнігу Алега Грушэцкага «Рыцар Янка і каралеўна Мілана» і літаратуразнаўца Таццяна Барысюк, якая ў маі 2021 года ў Нацыянальнай акадэміі навук на II Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі прадставіла даклад «Ідэйна-вобразныя пошукі ў кнізе казак Алега Грушэцкага „Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства“». Таццяна Барысюк адзначае, што дадзены твор з’яўляецца высокамастацкім, сімволіка-алегарычным, і базуецца на беларускім фальклоры. На яе думку кніга мае выхаваўчы эфект, яна вучыць дзяцей быць смелымі[38]. У кнізе выказваецца ідэя неабходнасці шанаваць свой род і ганарыцца сваімі продкамі, ідэя перамогі дабра над ліхам, праўды над тыраніяй[39]. Дадзеная казка спалучае ў сабе рысы чарадзейнай і сацыяльна-бытавой, ёсць у ёй і элементы авантурна-прыгодніцкай прозы[40]. Твор з’яўляецца сучаснай матыватарскай ідэяй аб смеласці, якая вызваляе і выратоўвае, а сама казка Алега Грушэцкага дынамічная, дыялогі персанажаў поўныя патрыятычнага і гераічнага пафасу[38]. Літаратуразнаўца і крытык Таццяна Барысюк таксама лічыць, што твор мае высокія шанцы на паспяховую інсцэніроўку ў тэатры або экранізацыю ў кіно[38].

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2015
ф ГараШ ГараШ Аўтамеханік
2016
ф PARTY-zan фільм PARTY-zan фильм Вайсковец, жыхар памежнага раёна
Інтэрв’ю Алега Грушэцкага на Белрадыё для «Сямейнай праграмы» пра кнігу «Рыцар Янка і каралеўна Мілана».


  1. Грушэцкі, Алег Леанідавіч (пісьменнік ; грамадскі дзеяч ; нар. 1974). НББ. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2023. Праверана 9 верасня 2023.
  2. а б в Алег Грушэцкі // Народная Воля : газета. — Мн.: 7 мая 2013. — В. 3777. — № 36. — С. 8. — ISSN 2071-9647. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013.
  3. а б в г д е ё Юры Тамковіч. Скаўтынг у сэрцы, казкі ў душы. mocny.by (21 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 24 лютага 2020.
  4. Дзяніс Марціновіч У лесе, без дзяўчат і мабільнікаў // Народная Воля : газета. — Мн.: 12 жніўня 2016. — В. 4106. — № 59. — С. 4. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2016.
  5. Юлія Сенькавец Анёлы не спяць(руск.) = Ангелы не спят // Минский курьер : газ.. — Мінск: Мінгарвыканкам, 21 снежня 2012. — В. 2322. — № 144. — С. 6. — ISSN 1992—3031. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016.
  6. а б Алег Грушэцкі Каралеўна і чорны бык // Маладосць : часопіс. — 2015. — № 12. — С. 25—28. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2016.
  7. Беларусікі. Проста Марыя // Звязда : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 15 снежня 2016. — В. 28352. — № 242. — С. 12. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2016.
  8. а б в Біяграфія Алега Грушэцкага. Нацыянальны паэтычны партал Вершы.ru (22 кастрычніка 1995). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2023. Праверана 29 жніўня 2023.
  9. Свэн Экдаль Грунвальдская (Таненбергская) бітва 1410 г. і яе адлюстраванне ў помніках XX ст. // Андрэй Дынько ARCHE : часопіс. — Мн.: кастрычнік 2010. — В. 97. — № 10. — С. 323. — ISSN 1392-9682. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
  10. Скаўт Беларусі. Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік (22 кастрычніка 1999). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2013. Праверана 14 верасня 2013.
  11. Алесь Лозка. Беларускі скаўтынг.. — Мн.: Полымя, 1997. — С. 57. — 188 с. — ISBN 985-07-0213-3.
  12. Алесь Лозка. Беларускі скаўтынг.. — Мн.: Полымя, 1997. — С. 22. — 188 с. — ISBN 985-07-0213-3.
  13.  Культурная раніца. Алег Грушэцкі . Радыё Марыя, 23 жніўня 2023
  14. Юрка Копцік. Гісторыя фестываля “Аршанская бітва” // Аршанская бітва і Аршанскі фэст: гісторыя. — Орша: Цэнтр імя Філона Кміты, 2007. — С. 21—22. — 36 с.
  15. а б Вітаўт Мартыненка Яшчэ адна цагліна ў падмурак адраджэння // Чырвоная змена : газ.. — Мн.: 2 верасня 1993. — В. 13677. — № 83.
  16. Алег Грушэцкі Што такое скаўтынг. (Прадмова.) Вось і вечар настаў. Хай заўжды будзе так. (Вершы.) // Першацвет : часопіс. — Мн.: Полымя, 1994. — В. 16. — № 3. — С. 58—61.
  17.  "Я беларус у душы" (на словы Алега Грушэцкага) . Alexander Skory, 19 лістапада 2021.
  18. а б Барысюк, Т.П. Хоку і танка ў сучаснай беларускай паэзіі // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: зборнік навуковых артыкулаў (да 90-годдзя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы) / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.] / уклад. Н. В. Якавенка; навук. рэд. І. В. Саверчанка. — Мн.: Інстытут літаратуразнаўства НАН Беларусі, ВД «Беларуская навука», 2022. — С. 269—278. — 507 с. — ISBN 978-985-08-2897-2.
  19. Паэты Уздзеншчыны сустрэліся з Дзяржынскімі творцамі. news.21.by (5 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 20 ліпеня 2012.
  20. Ганна Севярынец. VELVETавае інтэрв’ю. Слова чытачу: Алег Грушэцкі(недаступная спасылка). Velvet.by (28 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2021. Праверана 25 красавіка 2015.
  21. Наста Грышчук Ударны ліпень // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 7 жніўня 2015. — В. 4831. — № 31. — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015.
  22. Паэтычны тэатр «Арт.С» запрашае на творчы вечар. Новы Час (2 снежня 2018). Праверана 10 чэрвеня 2019.
  23. Інга Вінарская Прывітанне ад Таццян для «Беларускай хаткі» // Наша слова : газ.. — Таварыства беларускай мовы, 12 лютага 2020. — В. 1470. — № 7. — С. 3. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020.
  24. Аматарам беларускай казкі. Чатыры чвэрці (19 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2023. Праверана 2 чэрвеня 2023.
  25. Таццяна Барысюк Казка: набыткі і планы // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: РВУ «Звязда», 2023-06-23. — В. 5234. — № 25. — С. 14. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2023.
  26. Бартфельд, Б. Н. Лонг-лист IV международного литературного фестиваля-конкурса «Русский Гофман2019». Проза сказочная, фантазийная // Альманах «Русский Гофман — 2019». — Калининград: Издательские решения, 2019. — С. 20. — 340 с. — ISBN 978-5-0050-8134-6.
  27. Ганна Кісліцына. 10 лучших детских книг 2019 года (руск.). TUT.BY (13 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2019. Праверана 15 снежня 2019.
  28. Людміла Рублеўская. Якую кнігу пакласці дзіцяці пад ёлачку? Топ-12 беларускіх дзіцячых выданняў — 2020. Звязда (30 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020. Праверана 30 снежня 2020.
  29. Вынікі конкурсу артыкулаў у Вікіпедыі. ТБМ (28 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2015. Праверана 26 ліпеня 2015.
  30. Яўгенія Парашчанка Вынікі конкурсу артыкулаў у Вікіпедыю // Наша слова : газета. — ТБМ, 30 чэрвеня 2015. — В. 1229. — № 26. — С. 5. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2019.
  31. Вынікі рэспубліканскага конкурсу “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”. час. «Роднае слова» (14 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2016. Праверана 19 лістапада 2016.
  32. Культурны ракурс // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 6 студзеня 2017. — В. 4904. — № 1. — С. 16. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2017.
  33. Старокожева 2016, с. 88, 89.
  34. Барысюк, Т.П. Спецыфіка рубаі ў беларускай паэзіі канца ХХ – пачатку ХХІ ст. // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі : часопіс. — Мн.: АН Беларусі, 2024. — Т. 69. — № 3. — С. 235. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2024.
  35. Барысюк, Т.П. Спецыфіка рубаі ў беларускай паэзіі канца ХХ – пачатку ХХІ ст. // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі : часопіс. — Мн.: АН Беларусі, 2024. — Т. 69. — № 3. — С. 238. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2024.
  36. Olga Wójcik. Bialoruska literatura dla dzieci (ад 27 хв. 25 с.) (польск.). Radio z QLTURĄ (23 жніўня 2021). Праверана 7 жніўня 2021.
  37. Яна Будовіч Дабрыня супраць злых чараў // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: 18 чэрвеня. — № 24. — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2021.
  38. а б в Барысюк 2022, с. 149.
  39. Барысюк 2022, с. 146.
  40. Барысюк 2022, с. 148.
  41. Алег Грушэцкі. Цямлівы кот і шляхецкі сын. часопіс «Вясёлка» (4 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015. Праверана 15 верасня 2015.
  42. Алег Грушэцкі Жаўнер і вужалка // Маладосць : часопіс. — 2015. — № 7. — С. 15—22. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015.
  43. Алег Грушэцкі. Жаўнер i вужалка // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — С. 52—70. — 214 с. — (Беларуская аўтарская казка).
  44. Алег Грушэцкі. Вавельскі цмок. часопіс «Вясёлка» (12 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2016. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  45. Алег Грушэцкі. Лепельскі цмок. часопіс «Вясёлка» (20 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2020. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  46. Алег Грушэцкі. Лепельскі Цмок // Лепельскі край. – 2016. – № 67. – С. 6.
  47. Алег Грушэцкі. Варшаўская сірэнка. часопіс «Вясёлка» (11 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2020. Праверана 23 мая 2017.
  48. Алег Грушэцкі Мінскі цмок // Бярозка : часопіс. — Мн.: 2020. — В. 1100. — № 1. — С. 28—31.
  49. Алег Грушэцкі Чаму ў звяроў футры розныя // Вясёлка : часопіс. — Мн.: 2022. — В. 790. — № 12. — С. 8—9. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2023.
  50. Казуха Ілгуха. часопіс «Вясёлка» (7 чэрвеня 2016). Праверана 31 снежня 2017.